Аб факультэце

 

 

 

Біялагічны факультэт

 

 

Кантакты

Адрас: Рэспубліка Беларусь, г.Гомель, вул. Савецкая 108, корпус 1
Т
элефон: +375(232) 60-75-61, 57-89-05, 60-14-03
E-mail:
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Сайт факульт
эта: http://biology.gsu.by/

 

Тэлефон: +375(232) 60-75-61
Адр
ас: Рэспубліка Беларусь, г.Гомель, вул. Савецкая 108, корпус 1, аў
д. 3-4

 

AVERINBY

Дэкан
АВЕР
ЫН
Віктар Сяргеевіч
докт
ар біялагічных навук,
пр
афесар

 

 Кафедры

Кафедра батанікі і фізіялогіі раслін
Кафедра заалогіі, фізіялогіі і генетыкі
Кафедра хіміі
Кафедра лесагаспадарчых дысцыплін

 

 

 

Біялагічны факультэт быў арганізаваны на базе хіміка-біялагічнага аддзялення Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1930 годзе, а пазней стаў называцца біёлага-глебавым факультэтам з аддзяленнямі заалогіі, батанікі і фізіялогіі раслін, фізіялогіі чалавека і жывёл.biofacby2017
Першым загадчыкам хіміка-біялагічнага аддзялення быў Марголін І.М. Пасля перайменавання ВНУ ў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя В.П. Чкалава дэканам хіміка-біялагічнага факультэта стаў доктар сельскагаспадарчых навук прафесар Харытановіч Ф.М. (быў таксама загадчыкам кафедры фізіялогіі раслін і асноў сельскай гаспадаркі). Зараз дэканам біялагічнага факультэта з’яўляецца Віктар Сяргеевіч Аверын, доктар біялагічных навук, прафесар, лаўрэат прэміі ўрада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі. 
Асноўная навуковая дзейнасць накіравана на распрацоўку эфектыўных і эканамічна мэтазгодных шляхоў устойлівага развіцця забруджаных радыенуклідамі тэрыторый, удасканаленне мерапрыемстваў па абароне насельніцтва у выпадку  аварый на атамных станцыях і доўгатэрміновага пражывання на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. Навуковае забеспячэнне і суправаджэнне рэабілітацыйных і абаронных мерапрыемстваў. Больш за 6500 высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія закончылі біялагічны факультэт за апошнія 75 гадоў, паспяхова працуюць у сферы народнай адукацыі і ў розных галінах народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Зараз дэканам біялагічнага факультэта з’яўляецца Віктар Сяргеевіч Аверын, доктар біялагічных навук, прафесар, лаўрэат прэміі ўрада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі. Асноўная навуковая дзейнасць накіравана на распрацоўку эфектыўных і эканамічна мэтазгодных шляхоў устойлівага развіцця забруджаных радыенуклідамі тэрыторый, удасканаленне мерапрыемстваў па абароне насельніцтва у выпадку аварый на атамных станцыях і доўгатэрміновага пражывання на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. Навуковае забеспячэнне і суправаджэнне рэабілітацыйных і абаронных мерапрыемстваў. Больш за 6500 высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія закончылі біялагічны факультэт за апошнія 75 гадоў, паспяхова працуюць у сферы народнай адукацыі і ў розных галінах народнай гаспадаркі 

Рэспублікі Беларусь

Факультэт сёння

Зараз біялагічны факультэт УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” з’яўляецца вучэбна-навуковым цэнтрам, у структуры якога 4 кафедры, 2 навукова-даследчыя лабараторыі, біялагічная станцыя “Чонкі”, дзе студэнты праходзяць летнія практыкі па заалогіі і батаніцы, 5 кафедральных студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый, заалагічны музей з багатай калекцыяй, унікальны батанічны гербарый.

На факультэце навучаецца 519 студэнтаў, працуюць 44 выкладчыкі.

 

Спецыяльнасці

1 31 03 01 02 Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)
1 – 75 01 01
Лясная гаспадарка

Спецыялізацыі

1-31 01 01 – 02 02 Батаніка
1-31 01 01 – 02 12 Геабатаніка
1-31 01 01- 02 26 Фітадызайн
1-31 01 01 – 02 01 Заалогія
1-31 01 01 – 02 04 Фізіялогія чалавека і жывёл
1-31 01 01 – 02 05 Біяхімія

Навуковыя кірункі 

На біялагічным факультэце функцыянуе школа  прафесара Р.Р. Ганчарэнкі, якая вывучае папуляцыйна-генетычныя рэсурсы лясоў Беларусі.

Зараз выконваюцца даследаванні:

ДБ 11-23 “Навуковыя асновы рацыянальнага выкарыстання і аховы прыродна-расліннага комплекса Гомельскага рэгіёна”

 

Абітурыенту

На факультэце праводзіцца актыўная работа з абітурыентамі, працуюць дзве школы - “Юны хімік” і “Юны біёлаг”, вядзецца падрыхтоўка вучняў 9 -11 класаў сярэдніх школ Гомельскай вобласці да рэспубліканскіх алімпіяд па біялогіі і хіміі, рэгулярна праходзяць Дні адчыненых дзвярэй і экскурсіі.