Біялагічны факультэт
Кантакты
Адрас: Рэспубліка Беларусь, г.Гомель, вул. Савецкая 108, корпус 1
Тэлефон: +375(232) 60-75-61, 57-89-05, 60-14-03
E-mail:
biofac@gsu.by
Сайт факультэта: http://biology.gsu.by/
Тэлефон: +375(232) 60-75-61
|
Дэкан |
Кафедры
Кафедра батанікі і фізіялогіі раслін
Кафедра заалогіі, фізіялогіі і генетыкі
Кафедра хіміі
Кафедра лесагаспадарчых дысцыплін
Біялагічны факультэт быў арганізаваны на базе хіміка-біялагічнага аддзялення Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1930 годзе, а пазней стаў называцца біёлага-глебавым факультэтам з аддзяленнямі заалогіі, батанікі і фізіялогіі раслін, фізіялогіі чалавека і жывёл.
Першым загадчыкам хіміка-біялагічнага аддзялення быў Марголін І.М. Пасля перайменавання ВНУ ў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя В.П. Чкалава дэканам хіміка-біялагічнага факультэта стаў доктар сельскагаспадарчых навук прафесар Харытановіч Ф.М. (быў таксама загадчыкам кафедры фізіялогіі раслін і асноў сельскай гаспадаркі). Зараз дэканам біялагічнага факультэта з’яўляецца Віктар Сяргеевіч Аверын, доктар біялагічных навук, прафесар, лаўрэат прэміі ўрада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі.
Асноўная навуковая дзейнасць накіравана на распрацоўку эфектыўных і эканамічна мэтазгодных шляхоў устойлівага развіцця забруджаных радыенуклідамі тэрыторый, удасканаленне мерапрыемстваў па абароне насельніцтва у выпадку аварый на атамных станцыях і доўгатэрміновага пражывання на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. Навуковае забеспячэнне і суправаджэнне рэабілітацыйных і абаронных мерапрыемстваў. Больш за 6500 высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія закончылі біялагічны факультэт за апошнія 75 гадоў, паспяхова працуюць у сферы народнай адукацыі і ў розных галінах народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Зараз дэканам біялагічнага факультэта з’яўляецца Віктар Сяргеевіч Аверын, доктар біялагічных навук, прафесар, лаўрэат прэміі ўрада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі. Асноўная навуковая дзейнасць накіравана на распрацоўку эфектыўных і эканамічна мэтазгодных шляхоў устойлівага развіцця забруджаных радыенуклідамі тэрыторый, удасканаленне мерапрыемстваў па абароне насельніцтва у выпадку аварый на атамных станцыях і доўгатэрміновага пражывання на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. Навуковае забеспячэнне і суправаджэнне рэабілітацыйных і абаронных мерапрыемстваў. Больш за 6500 высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія закончылі біялагічны факультэт за апошнія 75 гадоў, паспяхова працуюць у сферы народнай адукацыі і ў розных галінах народнай гаспадаркі
Рэспублікі Беларусь
Факультэт сёння
Зараз біялагічны факультэт УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” з’яўляецца вучэбна-навуковым цэнтрам, у структуры якога 4 кафедры, 2 навукова-даследчыя лабараторыі, біялагічная станцыя “Чонкі”, дзе студэнты праходзяць летнія практыкі па заалогіі і батаніцы, 5 кафедральных студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый, заалагічны музей з багатай калекцыяй, унікальны батанічны гербарый.
На факультэце навучаецца 519 студэнтаў, працуюць 44 выкладчыкі.
Спецыяльнасці
1 31 03 01 02 Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)
1 – 75 01 01 Лясная гаспадарка
Спецыялізацыі
1-31 01 01 – 02 02 Батаніка
1-31 01 01 – 02 12 Геабатаніка
1-31 01 01- 02 26 Фітадызайн
1-31 01 01 – 02 01 Заалогія
1-31 01 01 – 02 04 Фізіялогія чалавека і жывёл
1-31 01 01 – 02 05 Біяхімія
Навуковыя кірункі
На біялагічным факультэце функцыянуе школа прафесара Р.Р. Ганчарэнкі, якая вывучае папуляцыйна-генетычныя рэсурсы лясоў Беларусі.
Зараз выконваюцца даследаванні:
ДБ 11-23 “Навуковыя асновы рацыянальнага выкарыстання і аховы прыродна-расліннага комплекса Гомельскага рэгіёна”
Абітурыенту
На факультэце праводзіцца актыўная работа з абітурыентамі, працуюць дзве школы - “Юны хімік” і “Юны біёлаг”, вядзецца падрыхтоўка вучняў 9 -11 класаў сярэдніх школ Гомельскай вобласці да рэспубліканскіх алімпіяд па біялогіі і хіміі, рэгулярна праходзяць Дні адчыненых дзвярэй і экскурсіі.