Аб факультэце
Біялагічны факультэт
Кантакты
Адрас: Рэспубліка Беларусь, г.Гомель, вул. Савецкая 108, корпус 1
Тэлефон: +375(232) 60-75-61, 57-89-05, 60-14-03
E-mail:
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Сайт факультэта: http://biology.gsu.by/
Адрас: Рэспубліка Беларусь, г.Гомель, вул. Савецкая 108, корпус 1, аўд. 3-4
Дэкан Кафедры Кафедра батанікі і фізіялогіі раслін
АВЕРЫН
Віктар Сяргеевіч
доктар біялагічных навук,
прафесар
Кафедра заалогіі, фізіялогіі і генетыкі
Кафедра хіміі
Кафедра лесагаспадарчых дысцыплін
Біялагічны факультэт быў арганізаваны на базе хіміка-біялагічнага аддзялення Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1930 годзе, а пазней стаў называцца біёлага-глебавым факультэтам з аддзяленнямі заалогіі, батанікі і фізіялогіі раслін, фізіялогіі чалавека і жывёл.
Першым загадчыкам хіміка-біялагічнага аддзялення быў Марголін І.М. Пасля перайменавання ВНУ ў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя В.П. Чкалава дэканам хіміка-біялагічнага факультэта стаў доктар сельскагаспадарчых навук прафесар Харытановіч Ф.М. (быў таксама загадчыкам кафедры фізіялогіі раслін і асноў сельскай гаспадаркі). Зараз дэканам біялагічнага факультэта з’яўляецца Віктар Сяргеевіч Аверын, доктар біялагічных навук, прафесар, лаўрэат прэміі ўрада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі.
Асноўная навуковая дзейнасць накіравана на распрацоўку эфектыўных і эканамічна мэтазгодных шляхоў устойлівага развіцця забруджаных радыенуклідамі тэрыторый, удасканаленне мерапрыемстваў па абароне насельніцтва у выпадку аварый на атамных станцыях і доўгатэрміновага пражывання на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. Навуковае забеспячэнне і суправаджэнне рэабілітацыйных і абаронных мерапрыемстваў. Больш за 6500 высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія закончылі біялагічны факультэт за апошнія 75 гадоў, паспяхова працуюць у сферы народнай адукацыі і ў розных галінах народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Зараз дэканам біялагічнага факультэта з’яўляецца Віктар Сяргеевіч Аверын, доктар біялагічных навук, прафесар, лаўрэат прэміі ўрада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі. Асноўная навуковая дзейнасць накіравана на распрацоўку эфектыўных і эканамічна мэтазгодных шляхоў устойлівага развіцця забруджаных радыенуклідамі тэрыторый, удасканаленне мерапрыемстваў па абароне насельніцтва у выпадку аварый на атамных станцыях і доўгатэрміновага пражывання на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. Навуковае забеспячэнне і суправаджэнне рэабілітацыйных і абаронных мерапрыемстваў. Больш за 6500 высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія закончылі біялагічны факультэт за апошнія 75 гадоў, паспяхова працуюць у сферы народнай адукацыі і ў розных галінах народнай гаспадаркі
Рэспублікі Беларусь
Факультэт сёння
Зараз біялагічны факультэт УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” з’яўляецца вучэбна-навуковым цэнтрам, у структуры якога 4 кафедры, 2 навукова-даследчыя лабараторыі, біялагічная станцыя “Чонкі”, дзе студэнты праходзяць летнія практыкі па заалогіі і батаніцы, 5 кафедральных студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый, заалагічны музей з багатай калекцыяй, унікальны батанічны гербарый.
На факультэце навучаецца 519 студэнтаў, працуюць 44 выкладчыкі.
Спецыяльнасці
1 31 03 01 02 Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)
1 – 75 01 01 Лясная гаспадарка
Спецыялізацыі
1-31 01 01 – 02 02 Батаніка
1-31 01 01 – 02 12 Геабатаніка
1-31 01 01- 02 26 Фітадызайн
1-31 01 01 – 02 01 Заалогія
1-31 01 01 – 02 04 Фізіялогія чалавека і жывёл
1-31 01 01 – 02 05 Біяхімія
Навуковыя кірункі
На біялагічным факультэце функцыянуе школа прафесара Р.Р. Ганчарэнкі, якая вывучае папуляцыйна-генетычныя рэсурсы лясоў Беларусі.
Зараз выконваюцца даследаванні:
ДБ 11-23 “Навуковыя асновы рацыянальнага выкарыстання і аховы прыродна-расліннага комплекса Гомельскага рэгіёна”
- 11-28 “Ацэнка стану і меры па прадухіленні зарастання дрэвава-хмызняковай расліннасцю поймавых лугоў паўднёва-ўсходняй часткі Беларусі”
- 11-93 “Ацэнка стану радыеактыўнага і тэхнагеннага забруджвання прыбярэжна-водных і лугавых экасістэм, іх рацыянальнае выкарыстанне і ахова ў памежных тэрыторыях Бранскай (Расія), Чарнігаўскай (Украіна) і Гомельскай (Рэспубліка Беларусь) абласцей”
- Б11УКР-004 “Стан, рацыянальнае выкарыстанне і ахова фітаразнастайнасці лугавых экасістэм поймы ракі Днепр трансгранічных тэрыторый Гомельскай (Рэспубліка Беларусь) і Чарнігаўскай (Україна) абласцей”
- 11-26 “Рэсурсны і экалагічны патэнцыял сасновых лясоў усходняй часткі Беларускага Палесся ва ўмовах глабальнага змянення клімату”
- ДБ 11-27 “Ацэнка стану прыродных і ўрбанізаваных экасістэм паўднёва-ўсходняй часткі Беларусі”
- М 16-32 “Распрацоўка метадаў для ДНК-ідэнтыфікацыі парод і ацэнкі стану генафондаў папуляцый меданосных пчол паўднёва-ўсходняй часткі Беларусі”
- ДБ 16-39 “Аналіз стану геацынозаў экасістэм рознага тыпу паўднёва-ўсходняга Палесся”
- М 16-29 “Дынаміка забруджвання радыенуклідамі атмасфернага паветра ў выніку надзвычайных сітуацый прыроднага характару”
- М 16-52 “Маніторынг і ацэнка стану індыкатарных відаў у экасістэмах, якія звязаны з пляцоўкамі здабычы нафты новымі метадамі”
- М 16-52 “Распрацоўка складу і тэхналогій фарміравання паглынальнікаў электрамагнітных хваляў для абароны біяаб’ектаў ад электрамагнітных палёў і выпрамяненняў”
- ДБ 16-40 “Даследаванне фізіялагічнага статусу студэнтаў г. Гомеля”
- ДБ 10-01 “Асобасна-дзейнасны падыход у выкладанні хімічных дысцыплін у ВНУ і сярэдняй школе”
- ДБ 11- 25 “Комплексная ацэнка ўтрымання, міграцыі і формаў знаходжання арганічных і неарганічных кампанентаў у аб’ектах навакольнага асяроддзя на прыкладзе Гомельскай вобласці”
- ДПОФД “Біяразнастайнасць, біярэсурсы і экатэхналогіі”
- БРФФД – Украіна “Распрацоўка біятэхналогій інтэнсіфікацыі культывавання каштоўных відаў ядомых і лекавых грыбоў у прамысловых умовах Беларусі і Украіны”
- ДНТП “Лясы Беларусі – прадуктыўнасць, устойлівасць, эфектыўнае выкарыстанне”.
- ДБ 08-03 “Навукова-метадычнае суправаджэнне вучэбнага працэсу па спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”
Абітурыенту
На факультэце праводзіцца актыўная работа з абітурыентамі, працуюць дзве школы - “Юны хімік” і “Юны біёлаг”, вядзецца падрыхтоўка вучняў 9 -11 класаў сярэдніх школ Гомельскай вобласці да рэспубліканскіх алімпіяд па біялогіі і хіміі, рэгулярна праходзяць Дні адчыненых дзвярэй і экскурсіі.